Што такое МТГ «RэZэрвацыЯ»?

 

Мы – група перакладчыкаў, якіх яднае агульная мэта: стварэнне якасных лакалізацый на беларускую і ўкраінскую мовы (т.зв. беларусізацый і ўкраінізацый).
За нашымі плячыма не толькі пераклад (лакалізацыя) гульняў, але і работа над сумежнымі праектамі (XVM, PROТанки), а таксама іх пастаянная падтрымка ў актуальным стане.
Калі вы хочаце ўзяць удзел у адным з нашых праектаў, заказаць у нас лакалізацыю або рэдактуру або проста прапанаваць нешта цікавае, пішыце нам. Мы заўсёды адкрытыя да супрацоўніцтва.

  • legends of eisenwald

    «Легенды Айзэнвальда» з'яўляцца арыгінальнай сумессю RPG і стратэгі, з тактычнымі пакрокавымі бітвамі і простай эканамічнай мадэллю. Гульню можна апісаць як «сімулятар вандроўнага рыцара».
    Беларусізацыя афіцыйна ўключана ў гульню.

  • World of tanks

    World of Tanks — шырока вядомая шмат- карыстальніцкая анлайн-гульня, прысвечаная браніраваным машынам сярэдзіны XX стагоддзя.
    У абнаўленні 0.9.14 беларусізацыя і ўкраінізацыя афіцыйна ўключаны ў гульню.
    Тэмы на афіцыйным форуме гульні – пра пераклад і агучку.

  • World of Warships

    World of Warships — шырока вядомая шмат- карыстальніцкая анлайн-гульня ў жанры марскіх бітваў на фоне гістарычных падзей першай паловы XX стагоддзя.
    У абнаўленні 0.5.5 беларусізацыя і ўкраінізацыя афіцыйна ўключаны ў гульню.

  • Warthunder

    War Thunder — шматкарыстальніцкая анлайн-гульня, прысвечаная баявой авіяцыі, бранятэхніцы, флоту часоў Другой сусветнай і Карэйскай вайны.
    Спампаваць і ўсталяваць беларусізацыю можна тут або праз наш адмысловы ўсталёўнік.
    Тэма на афіцыйным форуме гульні.

УВЕРХ